Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустрэча з начальнікам Віцебскага кіравання МНС

Дата: 29 ноября 2019 в 10:35, Обновлено 29 ноября 2019 в 10:42
364 просмотра

Для працоўнага калектыва і навучэнцаў 10-11 класаў Астровенскай дзіцячы сад-сярэдняй школы дзень 26 лістапада 2019 года прайшоў пад лозунгам “Дырэктыва № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” – ў дзейнасці!”.

У гэты дзень установа адукацыі стала інфармацыйнай пляцоўкай для сустрэчы начальніка Віцебскага кіравання МНС Мялешкіна Сяргея Мікалаевіча з насельніцтвам аграгарадка Астроўна . Асноўнымі пытаннямі сустрэчы з працоўнымі калектывамі Астроўна сталі наступныя: прафілактыка п’янства і алкагалізму на прадпрыемстве і ў побыце, прафілактыка траўматызму на працоўных месцах і стан аховы працы, захаванне правіл пажарнай бяспекі ў дзяржаўных установах і прыватных месцах жыхарства людзей.

Спатканне з кіраўніком абласной службы пажарнай бяспекі зрабіла слушны ўнёсак у свядомасць грамадзян па выкананні элементарных правіл бяспекі жыццядзейнасці і захавання ўласнага здароўя.

Вялікі дзякуй госцю Астроўна за спагаду і чалавечнасць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.