Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гістарычная гадзіна “Змагаліся на чужой зямлі”

Дата: 14 февраля 2020 в 09:44
326 просмотров

“Салдат вайны не выбірае…”  З такіх слоў пачаў размову з падлеткамі ветэран вайны ў Афганістане, жыхар вёскі Гародна Бешанковіцкага раёна  Галаўнёў Аляксандр Мікалаевіч.

         13 лютага 2020 года Астровенская сельская бібліятэка сумесна са школай арганізавала правядзенне гістарычнай гадзіны “Змагаліся на чужой зямлі”  з нагоды памятнай даты (15 лютага) – Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Беларусі. Гэты дзень памяці аб людзях, якія прымалі ўдзел у складанай дзевяцігадовай афганскай вайне, увекавечаны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сакавіку 1998 года. 15 лютага  1989 года ваеннаслужачыя, якія ваявалі ў Афганістане, вярнуліся на Радзіму.

         Галаўнёў Аляксандр Мікалаевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі аб ваенных дзеяннях, выказаў нясцерпны боль аб стратах і выпрабаваннях, перажытых на афганскай вайне, пажадаў старшакласнікам моцнай веры і ўпэўненасці ў мірнае жыццё сваёй роднай Беларусі.

         Вялікі дзякуй за арганізацыю гістарычнай гадзіны бібліятэкару Астровенскай сельскай бібліятэкі Бандзёнак В.І., дырэктару Астровенкага сельскага Дома культуры – Ціханавай В.Н., акампаніятару Голубеву У.В., навучэнцам 4 класа і іх класнаму кіраўніку Шарко В.М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.