Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навагодні агеньчык

Дата: 13 января 2019 в 17:43
497 просмотров

У Астровенскай школе прайшлі навагоднія сустрэчы дзяцей з казкай, а святочнай праграмай сталі Навагодні агеньчык, ранішнік у 1-5 класах “Новы год заўжды чаканы!”, казачная феерыя ў дзіцячым садку і навагодні баль, доўгачаканы для старшакласнікаў.

Лёгкім завейным крылом праляцелі навагоднія святы, пакінуўшы ўспамін аб гульнях, смеху, задору і незабыўнай радасці за цацкі, упрагожаную елачку, татаву ўсмішку пад маскай Дзеда Мароза і хітраваты позірк мамы, якая кладзе падарунак пад елачку.

У Астровенскай школе прайшлі навагоднія сустрэчы дзяцей з казкай, а святочнай праграмай сталі Навагодні агеньчык, ранішнік у 1-5 класах “Новы год заўжды чаканы!”, казачная феерыя ў дзіцячым садку і навагодні баль, доўгачаканы для старшакласнікаў.

Зімовая аздараўленчая змена таксама праляцела імгненнай стужкай серпантыну.

Але пра гэта скажам па парадку…

… Навагодні агеньчык. Яго прыдумала Парфёненкава Юлія Аляксееўна і не памылілася. Ідэя спраўдзілася на “ўра”. Школьная актавая зала аб’яднала сваёй святочнай атмасферай вучняў 1-11 класаў у кампаніі з навагодняй ёлкай.

Прыгажосць мерапрыемства ў тым, што сцэнар, умела складзены педагогам-арганізатарам, “спрацаваў” на творчасць, розум, талент і душу навучэнцаў. За стылістычна і творча аздобленымі столікамі размясціліся класы з класнымі кіраўнікамі, бясконча гучала музыка. На сцэне дзеці паказалі Новы год як умелі – чыталі вершы, паказвалі інсэніроўкі і маскарад-дэфіле. Сучасны танец “Снежны падарунак для вас”, які прыдумала і зрабіла пастаноўку вучаніца 9 класа Архіпава Іна, выклікаў бурныя авацыі.

Юлія Аляксееўна (яна ж Зімачка- Зіма) знітавала праграму гісторыяй пра жыццё-быццё Дзеда Мароза. Так атрымалася, што і самому Дзеду Марозу спадабалася на Навагоднім агеньчыку, а Снягурачка, якая ўжо амаль выправілася на востраў Чунга-Чанга, здолела ж, аднак, застацца. Весялей, чым ў Астровенскай школе, нідзе няма!!!

Навагодні агеньчык стаў святам Новага года і школы – дома, цяплей якога няма на ўсім свеце!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.