Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзіцячы сад… Дзіцячы сад… Дом шчаслівы для рабят.

Дата: 13 января 2019 в 17:50, Обновлено 31 января 2019 в 14:34
489 просмотров

Няма на свеце шчаслівейшага свята, чым Новы год! Дзіцячы садок у Астроўна доўга і адказна рыхтаваўся да сустрэчы са святам. Нараджаўся сцэнар, маляваліся дэкарацыі, шыліся маскарадныя касцюмы.

І вось 28 снежня – доўгачаканы ранішнік!

Ёлка – уся ў шматколерных агеньчыках. Дзеткі – як сонечныя зайчыкі, якія ліхтарыкамі дожджыку выпраменьваюць навгодняе святло, выхавацелі – а іх сёння не пазнаць – яны “схаваліся” ў сюрпрызіках. Іх трэба разгадаць!..

Куляшова Т.М. адкрыла праграму нестандартна. Маскарад-парад дзетак пад урачыстую музыку выйшаў на тэатралізаваную казачную паляну.

І пачалося дзейства!

Казка змяняла казку. У свой час выбягалі лялькі: гномікі, красуні-кукалкі, званочкі…

Усё добра, каб не Карабас-Барабас. Ён прыдумаў, што лялькі на Навагоднім свяце належаць яму. Але добра, што ўчас з’явіліся Дзед Мароз са Снягуркай, абаранілі лялечак-малятак.

Вясёлае адбылося свята!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.