Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Красуй, наш Мінск — любімая сталіца!

Дата: 29 января 2019 в 20:06
562 просмотра

Па знакамітых мінскіх вуліцах пабудавалі свой экскурсійны шлях навучэнцы Астровенскай школы.  Капітанам вандроўкі стала кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Карсакова Ларыса Генадзьеўна. Трэба вельмі любіць гэты горад, каб перадаць сваім выхаванцам прыгажосць і значнасць сталіцы ва ўсёй сваёй велічы. А гэты педагог апантаны сваёй любімай справай – паказваць дзецям Беларусь вандруючы.

Многа ёсць гарадоў на планеце,

Але ў сэрцы адзіны жыве.

Родны Мінск прыгажэй ўсіх на свеце.

Лепш за Мінск няма месца нідзе!..

Па знакамітых мінскіх вуліцах пабудавалі свой экскурсійны шлях навучэнцы Астровенскай школы.  Капітанам вандроўкі стала кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Карсакова Ларыса Генадзьеўна. Трэба вельмі любіць гэты горад, каб перадаць сваім выхаванцам прыгажосць і значнасць сталіцы ва ўсёй сваёй велічы. А гэты педагог апантаны сваёй любімай справай – паказваць дзецям Беларусь вандруючы.

Пешаходная экскурсія распачалася з наведання касцёла св. Сымона і св. Алены (Чырвонага касцёла).

Літургія Божага слова “скіравала” далей групу экскурсантаў да мемарыяльнага знака ля станцыі метро “Няміга” на ўспамін трагічным падзеям 1999 года.

 Далей дзеці накіраваліся да мемарыяльнага комплекса “Яма”. Якраз у гэты дзень тут праходзіў  жалобны мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню ахвяр Халакоста.

Наступным аб’ектам экскурсіі стаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Паўз набярэжнай Свіслачы, не мінаючы помнік А.С. Пушкіну, дзеці адправіліся да помніка Мужнасці і Смутку (Востраў слёз), адкрытага ў 1996 годзе “Сынам Айчыны, якія загінулі па-за яе межамі”. Адтуль па вуліцы М. Багдановіча скіраваліся да помніка Герою Савецкага Саюза Марату Казею.

 Новы маршрут быў скіраваны да плошчы Перамогі, а праз пэўны час на метро дзеці трапілі на плошчу Якуба Коласа…

…Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне датуль будзе каштоўным для моладзі, пакуль жыве жаданне наведваць слаўныя мясціны сваёй Радзімы.

Паездка ў Мінск пакінула ў свядомасці навучэнцаў моцнае жаданне прыехаць сюды яшчэ раз. А пакуль хочацца развітацца на паэтычнай ноце:

  Вянкі гісторыі аздобілі твой лёс,

 Красуй, наш Мінск — любімая сталіца!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.