Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа зноў запрасіла ў госці сваіх гадаванцаў

Дата: 5 февраля 2019 в 21:17
555 просмотров

Школа зноў запрасіла ў госці сваіх гадаванцаў. Першая субота лютага 2019 года аб’яднала выпускнікоў розных гадоў навучання. Добра, што за дзясяткі год гэтая старая традыцыя не згубілася ў плыні сучасных інфармацыйных тэхналогій, калі можна лёгка сустрэцца ў Інтэрнэце, седзячы ў “Аднакласніках”.

Школа зноў запрасіла ў госці сваіх гадаванцаў. Першая субота лютага 2019 года аб’яднала выпускнікоў розных гадоў навучання. Добра, што за дзясяткі год гэтая старая традыцыя не згубілася ў плыні сучасных інфармацыйных тэхналогій, калі можна лёгка сустрэцца ў Інтэрнэце, седзячы ў “Аднакласніках”.

Астровенская школа гасцінна адчыніла дзверы выпускнікам у 2019 годзе. Шаноўным гаспадаром школы, які вітаў былых навучэнцаў, быў, як заўсёды за апошнія дзесяцігоддзі, – Антонаў Іосіф Пятровіч. Калі б вы пачулі авацыі гасцей святочнай праграмы на выхад дырэктара-выступоўцы, то падумалі б, што госць – супермэн! А ці не супермэн? Ён з’яўляецца суперасобай у першую суботу лютага, і не толькі…

Гасцей вечара сустрэчы віталі 11-класнікі і іх класны кіраўнік Васілёнак Уладзімір Міхайлавіч. Праграма парадавала гасцей школы сваёй шчырасцю, цеплынёй і павагай да прысутных. Шэсць навучэнцаў 11 класа праявілі талент ў розных жанрах: канферансу, вакалу, рэжысуры, пастаноўкі… Удзельнікі харэаграфічнай групы «POWER»  (9-11 класы) далучыліся да прыграмы і выступілі “на біс”, выклікалі авацыі выпускнікоў. Педагог Грыгаровіч Любоў Дзмітрыеўна паклапацілася аб тым, каб праграма спадабалася гасцям школьнага вечара, дапамагла навучэнцам зрабіць школьны баль сапраўдным святам.

Асобным радком варта вылучыць прадстаўнікоў 10-гадовага выпуску 2009 года. Радасныя пачуцці выклікаў іх выхад на сцэну для прывітання са школай, сябрамі, настаўнікамі. У гурце з былым класным кіраўніком – Карсаковай Ларысай Генадзьеўнай – выпускнікі-юбіляры выказалі шчырыя словы падзякі за радасныя дні, праведзеныя ў сценах школы.

Дарагая Астровенская школа, жыві доўга і шчасліва, ахінай сваім цяплом навучэнцаў, проста будзь такой, якая ёсць і чакай новай сустрэчы з выпускнікамі ў 2020 годзе…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.