Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мемарыяльны комплекс “Прарыў”

Дата: 20 июня 2019 в 12:51
487 просмотров

Ніхто не забыты, нішто не забыта…

У рамках святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 19 чэрвеня 2019 года навучэнцы Астровенскай школы наведалі мемарыяльны комплекс “Прарыў” на Ушаччыне. Пасля рэканструкцыі гэтая памятная мясціна сустрэла наведвальнікаў у адноўленым выглядзе. Ансамбль мемарыяльнага комплексу пабудаваны такім чынам, што наведвальнікі праходзяць па тым шляху, у тым накірунку, ў якім прарываліся партызаны з вогненнага варожага кола ў маі 1944 года.

Аб’ектамі экскурсіі сталі ўсе асноўныя элементы мемарыялу: фігура партызана, застыўшая ў моманце апошняга штуршка наперад, “разарваныя” глыбы-пілоны, сімвалізуючыя 60000 нямецка-фашысцкіх войск, якія павінны былі назаўсёды агнём і свінцом знішчыць партызанскую зону, Брацкая магіла, ў якой захавана 450 партызан, воінаў Савецкай Арміі і мірных жыхароў, загінуўшых падчас прарыву варожай блакады.

Новым элементам мемарыяльнага комплексу “Прарыў” з’яўляецца імправізаваная “Партызанская вёска”, у якой ёсць зямлянка-чырвоны куток, тыпаграфія, штабная зямлянка, жылая зямлянка, лясная школа. Дзеці пазнаёміліся з побытам партызан Ушаччыны, змаглі сфатаграфавацца з атрыбутамі ваеннага часу.

Музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам таксама змаглі наведаць навучэнцы.

Арганізатарам, выхавацелем і экскурсаводам на “Прарыве” была Карсакова Ларыса Генадзьеўна. Вялікі дзякуй ёй за цікава праведзеную экскурсію.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.