Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Брацкая магіла “Узрэчча”

Дата: 20 июня 2019 в 12:53
458 просмотров

Славутыя мясціны роднай Бацькаўчшыны ніколі не будуць пакінуты па-за ўвагай маладога пакалення. Так лічаць педагогі і робяць усе намаганні, каб дзеці ведалі, шанавалі, памяталі аб подзвігу народа ў гісторыі сваёй краіны.

19 чэрвеня 2019 года навучэнцы Астровенскай школы ўсклалі кветкі на падножжа Брацкай магілы “Узрэчча”. Дзецям іх настаўнікі расказалі аб падзеях, якія адбываліся на ўзбярэжжы Заходняй Дзвіны летам 1944 года. На памяць аб наведанні помніка вучні зрабілі фотаздымак ля велічнай фігуры воіна-вызваліцеля. Ля падножжа помніка размешчаны пліты з імёнамі загінуўшых падчас фарсіравання Дзвіны. Іх больш за дзвесце. Сярод імёнаў – восем Герояў Савецкага Саюза.

Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне варты светлай памяці, зямной павагі і пашаны сённяшнімі і будучымі пакаленнямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.