Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень усенароднай памяці і смутку…

Дата: 21 июня 2019 в 12:19
443 просмотра

Дзень усенароднай памяці і смутку… Менавіта так акрэслены тэматычны дзень у аздараўленчым лагеры “Чайка” 21 чэрвеня 2019 года. Навучэнцы Астровенскай школы сёння прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным страшным падзеям пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якія адбыліся 78 год назад. Удзельнікамі мітынку сталі вучні і настаўнікі школы, работнікі Астровенскага сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі, жыхары аграгарадка, якія прывялі на мерапрыемства сваіх унукаў.

Мітынг адбыўся ля падножжа Брацкай магілы, якая знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне аграгарадка. У гэтай магіле захавана больш за 511 воінаў савецкай арміі, загінуўшых пры вызваленні Астроўна. На месцы Брацкай магілы ўстаноўлены помнік у 1969 годзе. Для навучэнцаў Астровенскай школы гэта месца з’яўляецца месцам пакланення, слушным урокам гісторыі, подзвігу і славы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.