Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Паседжанне педагагічнага савета

Дата: 1 апреля 2020 в 08:47
304 просмотра

Сёння, 31 сакавіка 2020 года, у Астровенскай школе адбылося чарговае паседжанне педагагічнага савета па тэме:

 “Развіццё мастацка-творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў на сучасным этапе развіцця сельскай установы адукацыі”

Педсавет праведзены з мэтай пошуку найбольш аптымальных шляхоў удасканалення сістэмы работы па развіцці мастацка-творчых здольнасцей (эстэтычным выхаванні) дзяцей і падлеткаў, выяўленне праблем, шляхоў і спосабаў ўдасканалення работы ў дадзеным накірунку, падрыхтоўка праекту мадэлі эстэтычнага выхавання навучэнцаў сельскай установы адукацыі

Былі пастаўлены наступныя задачы:

  1. Раскрыць актуальнасць праблемы эстэтычнага выхавання навучэнцаў на сучасным этапе.
  2. Прааналізаваць стан сістэмы работы педагагічнага калектыва з навучэнцамі па эстэтычным выхаванні.
  3. Прывабіць увагу педагогаў да праблемы эстэтычнага выхавання сучасных школьнікаў.
  4. Спрыяць выяўленню і распаўсюджанню эфектыўнага педагагічнага вопыту па эстэтычным выхаванні.
  5. Выпрацаваць шляхі павышэння эфектыўнасці работы па дадзеным накірунку, распрацаваўшы мадэль эстэтычнага выхавання навучэнцаў установы адукацыі.

Дата правядзення: 31 сакавіка 2020 года

Месца правядзення: кабінет беларускай мовы і літаратуры

Была створана ініцыятыўная група па падрыхтоўцы да педсавета ў складзе:

  1. Любачкі М.К., намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце
  2. Парфёненкавай Ю.А., педагога-арганізатара, педагога-псіхолага
  3. Карсаковай Л.Г., кіраўніка МА класных кіраўнікоў
  4. Голубева У.В.. педагога дадатковай адукацыі
  5. Куляшовай Г.В., выхавацеля дашкольнай групы
  6. Кляменцьевай А.А., выхавацеля групы падоўжанага дня

Паседжанне адбылося. Рашэннем калегіяльнага органа акрэслены шляхі ўдасканалення эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў на значна новым узроўні развіцця сучаснай сельскай установы адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.